Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Францыі: зь віны Расеі ў Сырыі могуць адбыцца ваенныя злачынствы


Жан-Марк Эйро
Жан-Марк Эйро

Расея і Іран могуць стаць вінаватымі ў ваенных злачынстваў у Сырыі, калі не паўплываюць на прэзыдэнта Башара Асада, заявіў у нядзелю міністар замежных справаў Францыі Жан-Марк Эйро перад экстраным пасяджэньнем Рады Бясьпекі ААН у справе сытуацыі ў Алепа.

Раней у нядзелю ўрадавая авіяцыя нанесла ўдары па раёнах апазыцыі на поўначы Алепа. Сырыйскі цэнтар маніторынгу выкананьня правоў чалавека паведаміў пра больш чым 100 ахвяраў бамбаваньняў арміі Асада за апошнія тры дні. Большасьць зь іх — мірныя жыхары.

ЗША і эўрапейскія саюзьнікі заявілі, што спыненьне агню ў Сырыі залежыць ад Расеі, і асудзілі абстрэл калёны з гуманітарнай дапамогай у ноч на панядзелак, у выніку якога загінулі каля 20 мірных жыхароў. Тыднёвае спыненьне агню, дамоўленае пры пасярэдніцтве Злучаных Штатаў і Расеі, было перапыненае 19 верасьня, а намаганьні па яго аднаўленьні ня мелі плёну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG