Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партрэты і рамкі


Уільям Сыднэй Маўнт, “Трыюмф мастака” (1838). Фрагмэнт карціны.
Уільям Сыднэй Маўнт, “Трыюмф мастака” (1838). Фрагмэнт карціны.

Таленавіты мастак напісаў сатырычны партрэт іншага таленавітага творцы, якога недалюблівае. Не падабаюцца яму сюжэты карцін, якія той выбірае, колеры, якімі карыстаецца, далягляды, якія там адкрываюцца, публіка, якая імі захапляецца, узнагароды, якімі іх адзначаюць.

Мае права.

І гледачы маюць права сказаць, што ўдала прыпячатаў ці, наадварот, у скрыўленым люстэрку выйшаў аўтапартрэт самога аўтара.

Але часам прыходзіць думка — ці ўсе правы варта выкарыстоўваць?..

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG