Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША патрабуюць ад Расеі спыніць вылеты ў раёне Алепа


Пасьля чарговага паветранага ўдару па раёне Алепа
Пасьля чарговага паветранага ўдару па раёне Алепа

Дзяржсакратар ЗША патрабуе ад Масквы і Дамаску спыніць паветраныя ўдары ў раёне Алепа.

Злучаныя Штаты патрабуюць спыненьня ўсіх паветраных бамбаваньняў у раёне горада Алепа ў якасьці папярэдняй умовы для працягу мірнага дыялёгу па Сырыі.

Дзяржаўны сакратар Джон Керы выклаў гэтую пазыцыю ў чацьвер на сустрэчы ў Нью-Ёрку Міжнароднай групы падтрымкі Сырыі, якая праходзіць паралельна сэсіі Генэральнай асамблеі ААН.

«Гэта момант ісьціны для Расеі, момант ісьціны для рэжыму Асада, для апазыцыі і для ўсіх нас, хто імкнецца пакласьці канец вайне ў Сырыі і разграміць тэрарыстаў, — сказаў дзяржсакратар ЗША Джон Керы. — Адзіны спосаб дамагчыся гэтага заключаецца ў рашэньні ўсіх бакоў, чыя авіяцыя дзейнічае ў раёне Алепа, прыпыніць баявыя апэрацыі, і не на дзень ці два, а на няпэўны час, пакуль усе не пераканаюцца ў сур’ёзнасьці іх намераў. Пры адсутнасьці такога маштабнага кроку я ня бачу ніякага сэнсу ў далейшых заявах, абяцаньнях або плянах, якія проста ня могуць быць рэалізаваныя. Калі Расея і Дамаск прадэманструюць сваю сур’ёзнасьць, то мы паспрабуем схіліць і апазыцыю да таго, каб яна выконвала ўзятыя на сябе абавязацельствы па спыненьні агню і адмежавалася ад „ан-Нусры“ ».

Па словах Керы, без гатоўнасьці Расеі і яе партнэраў з аднаго боку і апазыцыі з другога выконваць умовы пагадненьня аб спыненьні агню, нельга дамагчыся станоўчых вынікаў, што чакаюцца ад замірэньня: напрыклад, разблякаваньня паставак гуманітарных грузаў жыхарам абложаных гарадоў і вёсак або аднаўленьня перамоваў пра дэталі палітычнага ўрэгуляваньня канфлікту ў Сырыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG