Лінкі ўнівэрсальнага доступу

CNN: гуманітарную калёну ААН атакавалі расейскія самалёты


Намесьнік дарадцы прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Бэн Родс
Намесьнік дарадцы прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Бэн Родс

Расейскія самалёты, хутчэй за ўсё, разбамбілі гуманітарны канвой ААН і «Чырвонага паўмесяца», які накіроўваўся ў Алепа.

Амэрыканскія экспэрты прыйшлі да папярэдняй высновы аб тым, што расейскія самалёты ў панядзелак бамбардавалі калёну машын ААН і «Чырвонага паўмесяца», якая дастаўляе гуманітарныя грузы ў раён Алепа, што знаходзіцца пад кантролем сілаў апазыцыі. У выніку налёту загінулі 18 чалавек і былі зьнішчаныя больш за два дзясяткі грузавікоў.

Пра гэта са спасылкай на двух супрацоўнікаў адміністрацыі Барака Абамы паведамляе тэлеканал CNN. «Усё сьведчыць у гэтым кірунку», — цытуе CNN аднаго са сваіх суразмоўцаў. Некалькімі гадзінамі раней намесьнік дарадцы прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Бэн Родс афіцыйна заявіў, што гэта была паветраная атака, якая магла быць зьдзейсьненая толькі расейскімі або сырыйскімі ВВС. «Мы ўскладаем адказнасьць за гэтыя паветраныя ўдары на расейскі ўрад, улічваючы ўзятыя ім на сябе абавязацельствы спыніць паветраныя апэрацыі падчас дастаўкі гуманітарнай дапамогі. Абавязацельствы ў рамках пагадненьня аб спыненьні агню», — падкрэсьліў Родс. У інтэрвію CNN ён назваў гэтую атаку «абуральнай» акцыяй, якая ставіць пад пытаньне рэалізацыю пагадненьня аб перамір’і.

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун назваў напад на калёну з гуманітарнай дапамогай «брыдкім, дзікім і, па ўсім відаць, наўмысным».

Паводле дадзеных амэрыканскіх радараў, спадарожнікавай выведкі, толькі расейскія самалёты маглі знаходзіцца ў той момант у раёне паветранай атакі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG