Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз не прызнае вынікі выбараў у анэксаваным Крыме


Кіраўніца эўрапейскай дыпляматыі Фэдэрыка Магерыні
Кіраўніца эўрапейскай дыпляматыі Фэдэрыка Магерыні

Эўрапейскі зьвяз ня лічыць выбары, якія прайшлі ў нядзелю ў анэксаваным Расеяй Крыме, легітымнымі. Падтрымка тэрытарыяльнай цэласьці і сувэрэнітэту Ўкраіны з боку Эўразьвязу застаецца нязьменнай. Пра гэта заявіў прадстаўнік кіраўніцы эўрапейскай дыпляматыі Фэдэрыкі Магерыні.

Аналягічнай пазыцыі прытрымліваецца і Дзярждэпартамэнт ЗША.

Украіна асудзіла правядзеньне выбараў у Дзярждуму Расеі на тэрыторыі анэксаванага Крыму, заявіўшы, што вынікі незаконнага галасаваньня ставяць пад сумнеў легітымнасьць ўсёй ніжняй палаты расейскага парлямэнту.

Арганізацыя бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЕ) не накіроўвала назіральнікаў на выбары ў анэксаваны Расеяй Крым.

Крым быў анэксаваны Расеяй у 2014 годзе. Украіна і міжнародная супольнасьць не прызнаюць далучэньне Крыму да Расеі і лічаць паўвостраў ўкраінскай тэрыторыяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG