Зь якога часу тэма страху прысутнічае ў беларускай літаратуры? З чаго і як яна паўставала? Што недапісалі расстраляныя, закатаваныя бальшавікамі пісьменьнікі? Ці можна сёньня зразумець пісьменьнікаў, якія з боязі, пад жорсткім ціскам камуністычнай улады ішлі на кампрамісы зь ёю і з уласным сумленьнем? Пра тэму страху ў беларускай літаратуры Вячаслаў Ракіцкі гутарыць зь літаратуразнаўцам, паэтам, аўтарам кнігі “Саркафагі страху” Міхасём Скоблам.