Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гілары Клінтан: «Я адчуваю сябе выдатна»


Гілары Клінтан
Гілары Клінтан

Кандыдат на пасаду прэзыдэнта ЗША ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан заявіла ў чацьвер, што «адчувае сябе выдатна» — пасьля некалькіх дзён паўзы ў выбарчай кампаніі, выкліканай пнэўманіяй.

Гілары Клінтан выступіла на мітынгу ў Паўночнай Караліне — гэта было яе першае зьяўленьне на шырокай публіцы пасьля інцыдэнту ў нядзелю ў Нью-Ёрку, калі ёй стала дрэнна падчас жалобных мерапрыемстваў, прысьвечаных ахвярам тэрарыстычных нападаў 11 верасьня 2001 году. Было абвешчана, што ў Клінтан дыягнаставанае запаленьне лёгкіх на фоне алергіі, яна была вымушаная адмяніць шэраг перадвыбарчых мерапрыемстваў. Як сказала Клінтан на мітынгу, некалькі дзён адпачынку пайшлі ёй на карысьць.

Раней у чацьвер лекар Клінтан паведаміў, што яна праходзіць курс лекаваньня антыбіётыкамі і ідзе на папраўку. Была таксама апублікаваная інфармацыя пра хваробы, перанесеныя Клінтан раней, і зробленая выснова, што яна паводле стану здароўя гатова выконваць абавязкі прэзыдэнта.

Лекар суперніка Клінтан на выбарах — Дональда Трампа — у чацьвер заявіў, што кандыдат ад рэспубліканцаў знаходзіцца «ў цудоўнай форме». Сам Трамп заявіў у тэлешоў «Доктар Оз», што «адчувае сябе так жа добра, як у 30 гадоў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG