Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пляма


Аляксандр Кабанэль, «Афэлія» (1883).
Аляксандр Кабанэль, «Афэлія» (1883).

Надвячоркам, вяртаючыся дахаты па вуліцы Каржа, здалёку ўбачыў пад бальконам чатырохпавярховіка міліцэйскі УАЗік, некалькі дзясяткаў усхваляваных людзей і чырвона-белую стужку, якой было штосьці адгароджана. Падумаў: «Нехта скончыў жыцьцё самагубствам...» Падышоў бліжэй. На асфальце вялікая чорная пляма. Міліцыянэр складае пратакол. І раптам бачу, што ўсё гэта здымаецца на кінакамэру. І не на адну. «Што за фільм?» — пытаюся ў мужчыны, які трымае ў руках кіпу папер, і чую: «Пра любоў!»

Які ўжо дзень на тратуары, дзе здымалі фільм пра любоў, вялікая чорная пляма, што выконвала ролю крыві самагубцы. Які ўжо дзень я спыняюся непадалёку і назіраю: старыя, людзі майго ўзросту і маладзейшыя за мяне на гадоў дзесяць пляму абыходзяць, а ўсе маладыя ідуць, ня гледзячы, што ў іх пад нагамі...

Віктар Шніп

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG