Заявы кіраўніка гораду прыводзіць сайт «Новы Калінінград».
На сустрэчы з мэрам жыхары аднаго з новых мікрараёнаў гораду папрасілі ўлады стварыць неабходную інфраструктуру (школу, крамы, паліклініку) і пацікавіліся, што будуць будаваць на агароджанай побач зь іх дамамі пляцоўцы. Ярашук адказаў, што на гэтым месцы заплянавана будаўніцтва праваслаўнага храму, а ўзьвядзеньне паліклінікі знаходзіцца па-за кампэтэнцыяй муніцыпалітэту.
Жыхары абурыліся, адзначыўшы, што ў горадзе і так шмат цэркваў. Мэр Ярашук на гэта заявіў: «Вы спыніце тут, перабор! Вы пра душу сваю думайце!»
У Калінінградзе, паводле гарадзкіх уладаў, дзейнічаюць 59 рэлігійных арганізацый. На гарадзкім мэдычным партале пазначаны каардынаты 21 паліклінікі.