Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разьвітаньне зь летам


Эдуард Манэ, «Ластаўкі» (1873).
Эдуард Манэ, «Ластаўкі» (1873).

Па-над суседнім домам кружыць чародка ластавак. Час ад часу то адна, то адразу некалькі падлятаюць пад дах. Там ластаўчына гняздо. На хвілінку затрымліваюцца і зноў узьлятаюць у вышыню. Няўжо яшчэ ёсьць птушаняты? А можа гэта разьвітаньне з родным гняздом?

Празь некалькі дзён жаўтавокая восень уступіць у свае правы. А потым і халодная зіма апране зямлю ў белы саван.

Вельмі сумна... Шчымлівая журба, што неўзабаве я ня ўбачу гэтых мілых, цудоўных птушачак, напаўняе душу.

Ах, калі б я была Дзюймовачкай... Падарожнічала б разам зь імі ў далёкія краіны, дзе заўсёды лета.

Я буду чакаць вас вясной! Калі ласка, вяртайцеся ўсе!!!

Вікторыя Грыніна


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG