Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скандал на менскім участку №425: сябра камісіі зафіксавала фальсыфікацыю 50% датэрміновай яўкі


Віталь Рымашэўскі спрачаецца са старшынёй камісіі
Віталь Рымашэўскі спрачаецца са старшынёй камісіі

Назіральнік і сябра камісіі налічылі 279 выбарнікаў на датэрміновым галасаваньні, а старшыня камісіі — 568.

Назіральнік і сябра камісіі налічылі 279 выбарнікаў на датэрміновым галасаваньні, а старшыня камісіі — 568.

За час датэрміновага галасаваньня на ўчастку для галасаваньня № 425 (знаходзіцца ў памяшканьні менскай школы № 159 ), гэта акруга № 103, што ў Фрунзенскім раёне Менску, незалежны назіральнік і незалежны сябра камісіі зафіксавалі яўку ў 279 выбарнікаў, а камісія — 568 выбарнікаў.

Участак для галасаваньня
Участак для галасаваньня

Але старшыня камісіі адмовіла назіральнікам у пераліку, паведаміў Свабодзе Віталь Рымашэўскі, давераная асоба кандыдаткі ад БХД Вольгі Кавальковай.

Вольга Кавалькова, Ядвіга Ўгольнік і Віталь Рымашэўскі
Вольга Кавалькова, Ядвіга Ўгольнік і Віталь Рымашэўскі

Сябры камісіі публічна абражалі Ядвігу Ўгольнік, незалежнага сябра камісіі, называлі яе бабай, пагражалі ёй і не давалі выходзіць да журналістаў.

Генадзь Быкаў, назіральнік ад сацыял-дэмакратаў, на брыфінгу для журналістаў падвёў вынікі яўкі па днях. Кожны дзень ягоныя лічбы і лічбы Ўгольнік не супадалі зь лічбамі камісіі. У адзін дзень, 9 верасьня, несупадзеньне было рэкорднае — 38 выбарнікаў, налічаных незалежнымі назіральнікамі, супраць 171 выбарніка паводле камісіі. Вынікі Быкава і незалежных назіральнікаў па днях супалі з назіраньнямі Ўгольнік.

Скарга незалежнага назіральніка Генадзя Быкава
Скарга незалежнага назіральніка Генадзя Быкава

Скаргі будуць пададзеныя «ва ўсе інстанцыі, апроч маўзалея», кажа Быкаў, у тым ліку ў пракуратуру і ў міліцыю. Назіральнік чакае, што пры рэальнай яўцы 500 чалавек за асноўны дзень галасаваньня камісія абвесьціць яўку больш за 1000 чалавек.

Ва ўчастковай камісіі нумар 425 Свабодзе адмовіліся камэнтаваць інцыдэнт і абвінавачваньні ў фальсыфікацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG