Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пайшоў у кандыдаты, каб пасьмяяцца з хлусьні», — Хашчавацкі на пікеце. ФОТА АПЭРАТАРА Ў ЦЫВІЛЬНЫМ

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька і кінарэжысэр Юры Хашчавацкі
1/10 Лідэр АГП Анатоль Лябедзька і кінарэжысэр Юры Хашчавацкі
Кандыдаты ў дэпутаты ад правацэнтрысцкай кааліцыі правялі апошні перад выбарамі пікет ля гатэлю "Менск".
Вольга Кавалькова
2/10 Вольга Кавалькова
Кандыдаты ў дэпутаты ад правацэнтрысцкай кааліцыі правялі апошні перад выбарамі пікет ля гатэлю "Менск".
Анатоль Лябедзька
3/10 Анатоль Лябедзька
Кандыдаты ў дэпутаты ад правацэнтрысцкай кааліцыі правялі апошні перад выбарамі пікет ля гатэлю "Менск".
Акцыя прайшла пад пільным наглядам спэцслужбаў, пікетоўцаў здымалі на відэа.
4/10 Акцыя прайшла пад пільным наглядам спэцслужбаў, пікетоўцаў здымалі на відэа.
Кандыдаты ў дэпутаты ад правацэнтрысцкай кааліцыі правялі апошні перад выбарамі пікет ля гатэлю "Менск".
Акцыя прайшла пад пільным наглядам спэцслужбаў, пікетоўцаў здымалі на відэа.
5/10 Акцыя прайшла пад пільным наглядам спэцслужбаў, пікетоўцаў здымалі на відэа.
Кандыдаты ў дэпутаты ад правацэнтрысцкай кааліцыі правялі апошні перад выбарамі пікет ля гатэлю "Менск".
Віталь Рымашэўскі размаўляе з прадстаўнікамі АБСЭ
6/10 Віталь Рымашэўскі размаўляе з прадстаўнікамі АБСЭ
Кандыдаты ў дэпутаты ад правацэнтрысцкай кааліцыі правялі апошні перад выбарамі пікет ля гатэлю "Менск".
Побач пікет БРСМ
7/10 Побач пікет БРСМ
Кандыдаты ў дэпутаты ад правацэнтрысцкай кааліцыі правялі апошні перад выбарамі пікет ля гатэлю "Менск".
Юрась Губарэвіч, Юры Хашчавацкі і Анатоль Лябедзька 
8/10 Юрась Губарэвіч, Юры Хашчавацкі і Анатоль Лябедзька 
Кандыдаты ў дэпутаты ад правацэнтрысцкай кааліцыі правялі апошні перад выбарамі пікет ля гатэлю "Менск".
9/10

Пэтыцыю аднесьлі ў Цэнтравыбаркам
10/10 Пэтыцыю аднесьлі ў Цэнтравыбаркам
Кандыдаты ў дэпутаты ад правацэнтрысцкай кааліцыі правялі апошні перад выбарамі пікет ля гатэлю "Менск".
Previous slide
Next slide

Кандыдаты ў дэпутаты ад правацэнтрысцкай кааліцыі правялі апошні перад выбарамі пікет ля гатэлю «Менск» і перадалі ў Цэнтрвыбаркам зварот, у якім прыводзяць шматлікія факты фальсыфікацый на датэрміновым галасаваньні і патрабуюць не прызнаваць выбары свабоднымі і легітымнымі.

На пікеце луналі бел-чырвона-белыя сьцягі. Было заўважана шмат міжнародных назіральнікаў. На мітынгу, які прайшоў літаральна на плошчы Незалежнасьці, выступілі кандыдаты ў дэпутаты Юрась Губарэвіч, Вольга Кавалькова, Юры Хашчавацкі, партыйныя лідэры Анатоль Лябедзька, Віталь Рымашэўскі. У прыватнасьці, Юры Хашчавацкі сказаў: «Улады хлусяць, хлусяць і хлусяць. Давайце зь іх сьмяяцца ўсе разам. Я для гэтага і пайшоў у кандыдаты — каб пасьмяяцца з гэтай суцэльнай хлусьні».

Супрацоўнік ЦВК, які прыняў зварот, паведаміў, што адказу давядзецца чакаць тры дні. Акцыя прайшла пад пільным наглядам спэцслужбаў, пікетоўцаў здымалі на відэа.

Кандыдатка ў дэпутаты Вольга Кавалькова назвала фальсыфікацыі, якія робяць участковыя камісіі, крымінальным злачынствам (артыкул 192 Крымінальнага кодэксу).

Анатоль Лябедзька заўважыў, што гэтыя выбары маюць самую нізкую легітымнасьць унутры краіны. Узяўшы мэгафон, ён выйшаў на плошчу Незалежнасьці і паўтараў: «Уладу, як і падгузьнікі, трэба мяняць рэгулярна».

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG