Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільскі дзяржаўны тэлеканал: кіраўнік Палестынскай аўтаноміі Абас быў агентам КГБ


Сустрэча Махмуда Абаса і Ўалдзіміра Пуціна ў Крамлі 18 красавіка 2016 году.
Сустрэча Махмуда Абаса і Ўалдзіміра Пуціна ў Крамлі 18 красавіка 2016 году.

Ізраільскі дзяржаўны Першы тэлеканал паведаміў, што кіраўнік Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас быў агентам КГБ СССР— гэта вынікае з дакумэнтаў «Архіву Мітрохіна».

Паводле дакумэнту 1983 году з так званага «Архіву Мітрохіна», які атрымалі дасьледчыкі Ізабэль Гінор і Гідэон Рэмэз, Махмуд Абас фігуруе ў якасьці агента пад кодавым імем «Кротаў». Тэлеканал паведаміў, што ў дакумэнце пералічаныя палестынскія баевікі, якія працавалі на КГБ у Дамаску, і Махмуд Абас быў зьвязаны з апэрацыямі КГБ у Сырыі. Пры гэтым невядома, ці быў Абас агентам яшчэ да 1983 году і ці заставаўся ён ім пазьней.

Тэлеканал таксама паведаміў, што ў той час у савецкай амбасадзе ў Дамаску працаваў Мікалай Багданаў, якога ізраільскі канал назваў «чалавекам Пуціна на Блізкім Усходзе».

«Архівам Мітрохіна» прынята называць матэрыялы, якія ў пачатку 1990-ых гадоў перадаў на Захад былы супрацоўнік КГБ СССР, перабежчык Васіль Мітрохін (1922-2004). Паводле некаторых зьвестак, архіў складаецца з больш чым 25 тысячаў старонак пра апэрацыі КГБ, імёны афіцэраў, агентаў і інфарматараў КГБ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG