Паралімпіяда-2016 стартуе ўначы 7 верасьня ў Рыё-дэ-Жанэйра. 21 беларускі спартовец удзельнічае там у 5 відах спорту. Радыё Свабода паназірала за апошнімі тыднямі падрыхтоўкі беларускіх паралімпійцаў, каб пазнаёміць сваіх чытачоў зь некаторымі зь іх.
Хто прадстаўляе Беларусь на Паралімпіядзе
![Алена Галкіна, 38 год. У фэхтаваньні 11 гадоў.](https://gdb.rferl.org/87228d83-e1ac-4b2c-a20f-3b8d58cf8ef0_w1024_q10_s.jpg)
1
Алена Галкіна, 38 год. У фэхтаваньні 11 гадоў.
![Для Алены гэта ўжо другая Паралімпіяда. Дыягназ — пералом хрыбетніка.](https://gdb.rferl.org/cd5f01f4-2613-4d9a-865d-9b197de25c6b_w1024_q10_s.jpg)
2
Для Алены гэта ўжо другая Паралімпіяда. Дыягназ — пералом хрыбетніка.
![Алеся Макрыцкая, 30 год. Займаецца фэхтаваньнем ужо 10 гадоў.](https://gdb.rferl.org/439a5177-91fa-4087-a8ed-971db5a34106_w1024_q10_s.jpg)
3
Алеся Макрыцкая, 30 год. Займаецца фэхтаваньнем ужо 10 гадоў.
![У 2004 годзе яна трапіла ў ДТЗ і пашкодзіла хрыбетнік. Трагедыя здарылася на чацьвёртым курсе, аднак Алеся пасьля аварыі скончыла пэдагагічны каледж экстэрнам. ](https://gdb.rferl.org/800cbec4-9f9f-4759-a360-fce9ae13b650_w1024_q10_s.jpg)
4
У 2004 годзе яна трапіла ў ДТЗ і пашкодзіла хрыбетнік. Трагедыя здарылася на чацьвёртым курсе, аднак Алеся пасьля аварыі скончыла пэдагагічны каледж экстэрнам.
![Для Алесі сёлета другая алімпіяда.](https://gdb.rferl.org/844ee074-ea5a-4c5a-9d96-dc8e0493b422_w1024_q10_s.jpg)
5
Для Алесі сёлета другая алімпіяда.
![Аляксандар Субота, 32 гады. З 12 гадоў займаецца веславаньнем на байдарках і каноэ.](https://gdb.rferl.org/88d47edd-bd7d-4670-842b-de743a014ffe_w1024_q10_s.jpg)
6
Аляксандар Субота, 32 гады. З 12 гадоў займаецца веславаньнем на байдарках і каноэ.
![У паралімпійскім руху займаўся лыжнымі гонкамі, лёгкай атлетыкай, кіданьнем дзіды, скачкамі ў даўжыню і трайным скачком.](https://gdb.rferl.org/0e59a41d-ea23-425e-9a31-ae07554a2658_w1024_q10_s.jpg)
7
У паралімпійскім руху займаўся лыжнымі гонкамі, лёгкай атлетыкай, кіданьнем дзіды, скачкамі ў даўжыню і трайным скачком.
![Пераможца чэмпіянату Эўропы ў 2016 годзе ў трайным скачку. У гэтай жа дысцыпліне ён выступіць сёлета на Паралімпіядзе.](https://gdb.rferl.org/526ffc65-7812-4164-aa05-e388117e4bc8_w1024_q10_s.jpg)
8
Пераможца чэмпіянату Эўропы ў 2016 годзе ў трайным скачку. У гэтай жа дысцыпліне ён выступіць сёлета на Паралімпіядзе.
![Аляксандар мае правабаковы параліч Эрба. Для яго сёлета 4-я Паралімпіяда.](https://gdb.rferl.org/6a569802-ba29-4f8f-a485-857b9370d44c_w1024_q10_s.jpg)
9
Аляксандар мае правабаковы параліч Эрба. Для яго сёлета 4-я Паралімпіяда.
![Ігар Бокій. 22 гады. Інвалід па зроку. Выступае ў плаваньні.](https://gdb.rferl.org/1354f356-c11b-4270-bda6-78dd2cc8291d_w1024_q10_s.jpg)
10
Ігар Бокій. 22 гады. Інвалід па зроку. Выступае ў плаваньні.
![На мінулых Паралімпійскіх гульнях Ігар атрымаў 5 залатых і адзін срэбраны мэдаль.](https://gdb.rferl.org/3288e2b1-2e81-4973-99ac-1f42bf8c9aa2_w1024_q10_s.jpg)
11
На мінулых Паралімпійскіх гульнях Ігар атрымаў 5 залатых і адзін срэбраны мэдаль.
![Натальля Шавель. Зь дзяцінства займалася плаваньнем. У 23 гады трапіла ў ДТЗ, моцна пашкодзіла хрыбетнік.](https://gdb.rferl.org/2bea6b0c-df28-4b02-aa4b-265ca297c6c8_w1024_q10_s.jpg)
12
Натальля Шавель. Зь дзяцінства займалася плаваньнем. У 23 гады трапіла ў ДТЗ, моцна пашкодзіла хрыбетнік.
![Лекары доўга змагаліся за яе жыцьцё, на ногі ўстаць яна так і не змагла. Натальля не адчувае нічога ніжэй пояса. Для яе гэта 4-я Паралімпіяда.](https://gdb.rferl.org/73c13c34-5230-4dc7-b1cf-973301aec0b6_w1024_q10_s.jpg)
13
Лекары доўга змагаліся за яе жыцьцё, на ногі ўстаць яна так і не змагла. Натальля не адчувае нічога ніжэй пояса. Для яе гэта 4-я Паралімпіяда.
![Аляксандар Трыпуць, 34 гады. Інвалід па зроку. Чэмпіён Паралімпіяды ў Атэнах па кіданьні дзіды](https://gdb.rferl.org/d98c5e91-d005-4de4-80c8-b31a7c718c68_w1024_q10_s.jpg)
14
Аляксандар Трыпуць, 34 гады. Інвалід па зроку. Чэмпіён Паралімпіяды ў Атэнах па кіданьні дзіды
![4 гады таму Аляксандар выпаў з акна сваёй кватэры на 4 паверсе. Атрымаў чэрапна-мазгавую траўму, пералом хрыбетніка.](https://gdb.rferl.org/e7c017c3-761e-4dbf-88f7-127581e735aa_w1024_q10_s.jpg)
15
4 гады таму Аляксандар выпаў з акна сваёй кватэры на 4 паверсе. Атрымаў чэрапна-мазгавую траўму, пералом хрыбетніка.
![Дзякуючы падтрымцы калегаў-спартоўцаў вярнуўся ў спорт, цяпер на вазку.](https://gdb.rferl.org/4cee3375-a273-4ec7-a19f-513a3e4c89e8_w1024_q10_s.jpg)
16
Дзякуючы падтрымцы калегаў-спартоўцаў вярнуўся ў спорт, цяпер на вазку.
![Андрэй Муха, 31 год. Інвалід па зроку, мае частковую страту зроку](https://gdb.rferl.org/b5a2a03a-277a-4414-ae48-17939b671fd6_w1024_q10_s.jpg)
17
Андрэй Муха, 31 год. Інвалід па зроку, мае частковую страту зроку
![Андрэй сёлета першы раз на Паралімпіядзе.](https://gdb.rferl.org/3e8d86a5-6ce8-465c-b8f0-c4666379334f_w1024_q10_s.jpg)
18
Андрэй сёлета першы раз на Паралімпіядзе.
![Магчымасьць паехаць ён атрымаў пасьля таго, як расейскую паралімпійскую зборную дыскваліфікавалі праз допінг і беларуская каманда атрымала дадатковую ліцэнзію.](https://gdb.rferl.org/fd33d74a-417a-4c1d-8737-dc3479ecd12a_w1024_q10_s.jpg)
19
Магчымасьць паехаць ён атрымаў пасьля таго, як расейскую паралімпійскую зборную дыскваліфікавалі праз допінг і беларуская каманда атрымала дадатковую ліцэнзію.