Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьмерць дыктатараў трымаюць у таямніцы колькі магчыма


Калі паміраюць шматгадовыя аўтарытарныя кіраўнікі, не прынята сьпяшацца з афіцыйным паведамленьнем аб сьмерці.

Юры Андропаў


Савецкі лідэр Юры Андропаў памёр ва ўзросьце 70 гадоў ад ныркавай недастатковасьці. У яго ўжо былі праблемы са здароўем, калі ён стаў генэральным сакратаром ЦК Камуністычнай партыі 12 лістапада 1982 г. Апрача гэтага, у яго быў дыябэт. Але Крэмль не раскрываў гэты факт. Толькі празь некалькі дзён пасьля яго сьмерці было абвешчана пра стан здароўя Андропава.

Іосіф Сталін


Савецкі дыктатар памёр 5 сакавіка 1953 года на адной са сваіх дач па-за межамі Масквы ва ўзросьце 74 гадоў у выніку інсульту. Некалькі тэорыяў змовы сьцьвярджаюць, што ён быў атручаны сваім атачэньнем. Навіна пра яго хваробу была апублікаваная толькі за дзень да яго сьмерці, калі Сталін быў ужо без прытомнасьці. Пасьля інсульту Сталіна пакінулі ў супакоі на працягу некалькіх гадзін. Яго супрацоўнікі баяліся турбаваць «правадыра» з-за страху быць абвінавачанымі ў пагаршэньні яго стану. На працягу чатырох дзён паміж інсультам і сьмерцю Сталін не атрымаў практычна ніякага лячэньня, у той час як савецкія лідэры змагаліся за ўладу. Крэмль чакаў шэсьць-гадзінаў з абвяшчэньнем сьвету аб ягонай сьмерці. А праз дзьве гадзіны пасьля гэтага навіна была абвешчана савецкаму народу.

Кім Чэн Ір


Паўночнакарэйскі дыктатар памёр ад сардэчнага прыступу 17 сьнежня 2011 году ва ўзросьце 69 гадоў. Аднак дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі ў Паўночнай Карэі не абвяшчалі пра яго сьмерць да 19 сьнежня. Затрымка адбылася з-за палітычнай барацьбы і дыскусіі пра склад пахавальнага камітэту. Раніцай 19 сьнежня грамадзкасьці было паведамлена, што ў другой палове дня будзе абвешчана важная навіна. Апоўдні тэлевізія паведаміла пра сьмерць Кім Чэн Іра і назвала Кім Чэн Уна ягоным пераемнікам.

Спармурат Ніязаў


21 сьнежня 2006 году кіраўніцтва Туркмэністану абвясьціла пра сьмерць Сапармурата Ніязава. Паводле афіцыйнага паведамленьня, Туркмэнбашы памёр а 1.00 гадзіне ўначы ў ашхабадзкай клініцы ад сардэчнай недастатковасьці. Па цэнтральных тэлеканалах, дзе Ніязаў традыцыйна быў галоўным героем перадачаў і выпускаў навін, яго не паказвалі з 15 сьнежня. Сьмерць Туркмэнбашы стала тэмай табу ў краіне. Размаўляць пра дату і прычыны сьмерці забаранялася. Ніязава пахавалі на трэці дзень пасьля сьмерці, і цягам месяца ў Туркмэністане трывала жалоба.

Гейдар Аліеў


Паводле афіцыйных паведамленьняў, 8 ліпеня азэрбайджанскага прэзыдэнта Гейдара Аліева шпіталізавалі ў турэцкую клініку Гюльханэ. Празь месяц, 6 жніўня, улады заявілі, што хворага прэзыдэнта перавезьлі ў шпіталь у амэрыканскім горадзе Кліўлэнд. Да паловы восені пра стан здароўя кіраўніка Азэрбайджану не паведамлялася. Пра Аліева ўзгадалі за некалькі дзён да прэзыдэнцкіх выбараў, якія меліся адбыцца 15 кастрычніка і ў якіх разам з Гейдарам прымаў удзел яго сын Ільхам. Напярэдадні галасаваньня ў СМІ агучылі заяву прэзыдэнта, згодна зь якой ён здымае сваю кандыдатуру на карысьць сына. І толькі 12 сьнежня ўлады абвясьцілі, што Аліеў памёр у амэрыканскай клініцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG