Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымскі палітвязень Юры Ільчанка ўцёк ва Ўкраіну


Юры Ільчанка
Юры Ільчанка

Блогер зь Севастопалю Юры Ільчанка, які знаходзіўся пад хатнім арыштам па справе аб экстрэмізьме, уцёк з анэксаванага Расеяй Крыму ва Ўкраіну.

Пра гэта паведамляе на сваім сайце міністэрства інфармацыйнай палітыкі Ўкраіны.

38-гадовы Юры Ільчанка — уладальнік школы замежных моў. Справу супраць блогера распачалі за публікацыю на яго асабістым сайце артыкулу з крытыкай расейскай акупацыі паўвострава і агрэсіі на ўсходзе Ўкраіны. Прарасейскія ўлады Крыму абвінавачваюць яго па двух артыкулах: «Публічныя заклікі да ажыцьцяўленьня экстрэмісцкай дзейнасьці» і «Распальваньне міжнацыянальнай нянавісьці ці варожасьці».

2 ліпеня 2015 году Ільчанка быў затрыманы супрацоўнікамі ФСБ Расеі і Цэнтру па супрацьдзеяньні экстрэмізму і зьмешчаны на 11 месяцаў у сьледчы ізалятар Сімфэропаля. У чэрвені ён быў пераведзены пад хатні арышт, з-пад якога яму ўдалося ўцячы.

Пра абставіны свайго арышту і ўцёкаў Ільчанка, як чакаецца, раскажа ў сераду на прэсавай канфэрэнцыі ў агенцтве «Укрінфарм» у Кіеве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG