Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп абяцае супрацоўнічаць з Расеяй супраць «Ісламскай дзяржавы» і забараніць іміграцыю зь некаторых рэгіёнаў сьвету


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Сярод перадвыбарчых кандыдата ў прэзыдэнты — стварыць сьпіс рэгіёнаў сьвету, жыхарам якіх ня будзе дазволена іміграваць у ЗША.

Кандыдат ад Рэспубліканскай партыі на прэзыдэнцкіх выбарах У ЗША Дональд Трамп заявіў аб жаданьні супрацоўнічаць з Расеяй у барацьбе супраць экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава».

Трамп выступіў у панядзелак у штаце Агаё з вонкавапалітычнай праграмнай прамовай. «Мы ня можам прызначаць сабе сяброў, але мы не павінны памыляцца пры выяўленьні нашых ворагаў», сказаў ён. Рэспубліканскі кандыдат у прэзыдэнты запэўніў сваіх прыхільнікаў, што будзе «шчыльна супрацоўнічаць з НАТО» ў супрацьдзеяньні радыкальным ісламісцкім групоўкам.

Дональд Трамп заявіў, што, калі стане прэзыдэнтам, то перш за ўсё сфармуе адмысловую камісію па «радыкальным ісламе». Дзяржаўны дэпартамэнт, паводле яго, павінен будзе стварыць сьпіс рэгіёнаў сьвету, жыхары якіх ня змогуць разьлічваць на дазвол іміграваць у ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG