Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве напалі на ўдзельнікаў антываеннага пікету


Напад на паліцыянта. Фота з твітэру расейскага апазыцыйнага актывіста Ільлі Яшына
Напад на паліцыянта. Фота з твітэру расейскага апазыцыйнага актывіста Ільлі Яшына

Адзін нападнікаў ударыў паліцэйскага, які прысутнічаў на акцыі.

У Маскве падчас антываеннага пікета руху «Салідарнасьць» невядомыя людзі ўчынілі бойку з удзельнікамі акцыі і паліцыянтамі. Пра гэта паведамляюць у сацыяльных сетках расейскія актывісты.

Прадстаўніца руху «Салідарнасьць» Ала Наумчава сказала у інтэрвію расейскаму тэлеканалу «Дождж», што нападнікі былі з «Нацыянальна-вызвольнага руху» і з руху SERB.

Паводле Наумчавай, трое чальцоў руху SERB напалі на супрацоўнікаў паліцыі, пасьля чаго былі затрыманыя. Адным з затрыманых, як паведамляе тэлеканал, быў кіраўнік руху Ігар Бекетаў, вядомы ў сацыяльных сетках як Гоша Тарасевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG