Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На экс-прэм’ера Расеі Міхаіла Касьянава двойчы за дзень напалі ў Стаўрапалі


Старшыню партыі ПАРНАС Міхаіла Касьянава атакавалі двойчы, паведамляе тэлеканал «Дождж» са спасылкай на кандыдата ў дэпутаты Дзярждумы Андрэя Зубава. Спачатку Касьянава зьбілі і парвалі яму кашулю, а пасьля закідалі яйкамі і памідорамі.

Паводле яго слоў, каля гатэлю «Кантынэнт» да апазыцыянэра наблізілася група з 25-30 чалавек, якія спачатку выкрыквалі пагрозы, а затым нанеслі Касьянаву некалькі удараў і парвалі кашулю.

Паплечнік Міхаіла Касьянава Андрэй Зубаў перакананы, што групу людзей, тых, хто нападаў на палітыка, прывезьлі з Масквы. Зубаў назваў тых, хто нападаў членамі пракрамлёўскага «Нацыянальнага вызвольнага руху» (НОД) і заявіў, што пазнаў некаторых зь іх у твар, бо гэтых людзей «возяць з гораду ў горад».

У НОД адмаўляюць сваё дачыненне да нападу, перадае «Дождж».

Першы напад адбыўся перад выступам. Другі — пасьля. Калі члены партыі ПАРНАС выйшлі з залі пасьля выступу, іх зноў чакалі некалькі дзясяткаў чалавек. «Град памідораў і яек на нас абрынуўся. Паліцыі было ўжо больш, і два паліцыянты ўзялі Касьянава літаральна пад рукі, сваімі целамі затуляючы, павялі да машыны, — распавёў Андрэй Зубаў „Дажджу“. — Ім таксама дасталіся і ўдары, і яйкі і памідоры , трохі дасталася і мне».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG