Спрабую ўявіць яе з унукам на каленях. Намагаюся пачуць ейныя казкі яму. Сілюся адчуць пахі згатаваных ёю прысмакаў для яго. Малюю відзежы іхняй гульні з каменьчыкамі і чвырам. Мрою ейныя раскрыленыя рукі насустрач яму, які выбег з дому з радасным крыкам: «Бабуля прыйшла!»
Ці было ўсё гэта ў ягоным маленстве?
Эвангельлі нічога ня кажуць. І апокрыфы маўчаць. У календарах засталася толькі дата апошняга дня Ганны, маці Дзевы Марыі і бабулі Ісуса Хрыста — 25 ліпеня.
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org
Усьпеньне бабулі Ісуса Хрыста
![Майстар Сьвятой радні, «Сьвятая радня» (у цэнтры Сьвятая Ганна і Дзева Марыя).](https://gdb.rferl.org/c48e6d8d-8926-4160-b1e3-66d63136da1f_cx0_cy15_cw0_w250_r1_s.jpg)
Самае папулярнае
1