Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўчанка і актывісты патрабуюць вызваленьня вязьняў з турмаў Расеі і Данбасу


Каля 100 родных і сваякоў украінскіх зьняволеных, якіх трымаюць у расейскіх вязьніцах і на тэрыторыі акупаванага Данбасу, прыйшлі сёньня да Адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны з патрабаваньнем распавесьці пра дзеяньні ўлады для іх вызваленьня.

Акцыю ініцыявала і арганізавала колішняя зьняволеная, герой Украіны і народны дэпутат Надзея Саўчанка разам са сваёй сястрой Верай.

Удзельнікі акцыі падпісалі і перадалі ў Адміністрацыю прэзыдэнта зварот. «На жаль, мы не бачым дзейных крокаў ды рэальных вынікаў ад вышэйшага кіраўніцтва дзяржавы ў гэтым кірунку, а ў пэрыяд адпачынку мы назіраем зацішша і абыякавасьць да гэтага працэсу. Мы не маем права на адпачынак, пакуль нашыя браты-украінцы мардуюцца ў засьценках. Мы, украінскі народ, патрабуем ад вас зрабіць усё і вярнуць нашых палонных і палітвязьняў дадому», — адзначаецца ў звароце.



Надзея Саўчанка таксама запісалася на прыём да прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі, каб абмеркаваць свой магчымы ўдзел у працэсе вызваленьня ўкраінскіх зьняволеных.

Акцыя прайшла без інцыдэнтаў з праваахоўнымі органамі.
На мінулым тыдні Надзея Саўчанка абвясьціла галадоўку на знак пратэсту супраць бязьдзейнасьці ўладаў у пытаньні вызваленьня палонных.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG