Лінкі ўнівэрсальнага доступу

6 жніўня: Усебеларускі дзень дарэньня кнігі


Флорэнс Фулер, «Неразлучныя» (1900)
Флорэнс Фулер, «Неразлучныя» (1900)

Чытаем з дачкою кнігу пра Скарыну. Даведаўшыся, што першая беларуская кніга была надрукаваная 6 жніўня, Альжбэта прапануе запачаткаваць сямейную традыцыю: у гэты дзень дарыць адзін аднаму кнігі альбо свае творы.

Я ўражаная: толькі прывезла ёй на лецішча пяць кніг, ды і ўсе папярэднія выходныя мінімум адну прывозіла, а дзіця прагне атрымаць новую. Я абяцаю, што падару кнігу ёй, падару мужу. А муж падорыць ёй і мне. Альжбэта ж напіша нам казкі.

І як файна было б, каб у Беларусі 6 жніўня ўсе падарылі адзін аднаму кнігі і запачаткавалі новае сьвята — Дзень дарэньня кнігі.

Аксана Спрынчан

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG