Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казаць праўду


Сяджу ў аэрапорце Дамадзедава. Чакаю пасадку на Менск. За 20 хвілін да пасадкі бачу, што кампаній з шэсьць адклалі пасадку і пазначылі на табло, што рэйсы затрыманыя на нейкі час. Не пасьпеў нарадавацца, што Белавія спраўна працуе, як на маніторы высьвечваецца чырвоны радок: «Наступная інфармацыя будзе праз 30 хвілін».

Прайшло паўтары гадзіны. Тыя кампаніі, што пазначылі час, на які затрымалі рэйс, ужо пазначылі новыя месцы пасадкі, і людзі разышліся.

Толькі пры рэйсе Белавіі надалей: «Інфармацыя будзе праз (наступныя) 30 хвілін»...

Разумеем што «нешта ня так», але не разумеем, што нам рабіць. Дакладна як з апошняй «пазаштатнай сытуацыяй» на БелАЭС.

Чаму ж не сказаць як ёсьць?

Ігар Кузьмініч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG