Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алімпіяда пройдзе без расейскіх лёгкаатлетаў і цяжкаатлетаў


Суд заявіў, што рашэньне адхіліць расейскіх спартоўцаў было «сапраўдным і сувымерным».

Спартовы арбітражны суд (CAS) адхіліў апэляцыю ўсіх васьмі ўдзельнікаў алімпійскай зборнай Расеі па цяжкай атлетыцы супраць забароны іх удзелу ў алімпіядзе ў сувязі з выкарыстаньнем допінгу.

У пастанове, распаўсюджанай 3 жніўня, суд падтрымаў забарону ўсім васьмі расейскім штангістам, якая была ўведзеная 29 ліпеня Міжнароднай фэдэрацыяй цяжкай атлетыкі (IWF). Суд заявіў, што рашэньне было «сапраўдным і сувымерным».

IWF сказала 29 ліпеня, што вынесла такое рашэньне, таму што вынікі допінг-тэстаў расейскіх цяжкаатлетаў былі «вельмі шакавальнымі» і прынесьлі ў спорт «дурную славу».

Раней ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях у Рыё з-за допінгава скандалу былі адхіленыя ўсе 68 расейскіх лёгкаатлетаў.

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) загадаў усім індывідуальным спартовым фэдэрацыям ужываць строгія крытэры адносна расейскіх спартоўцаў, каб вызначыць ці можа ім быць дазволена ўдзельнічаць у Алімпійскіх гульнях 2016 году. Гэта адбылося пасьля таго, як Сусьветнае антыдопінгавае агенцтва выявіла ў Расеі факты допінгавай праграмы, якая падтрымліваецца дзяржавай.

30 ліпеня МАК таксама стварыў групу, якая павінна прыняць канчатковае рашэньне, ці будуць асобныя расейскія спартоўцы выступаць на Алімпіядзе ў Рыё.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG