Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патрыятызм


Пэтэр Вэнцэль, «Адам і Эва ў зямным раі»
Пэтэр Вэнцэль, «Адам і Эва ў зямным раі»

Шпацыруем зь дзецьмі па Батанічным садзе. Унуку шэсьць гадкоў, унучцы — чатыры. У аранжарэі патрапляем у джунглі. Малыя то выглядаюць у азерцы рыб, то гамоняць зь ціхмяным лебедзем. І няспынна дапытваюць: «А гэта ўсё наша?»

Напачатку разумею іхныя роспыты як дзіцячую сквапу. І далікатна ўтаймоўваю: «Не, ня толькі наша! Гэта належыць усёй нашай краіне — Беларусі».

...Прытомленыя й нажыўленыя прыгоствам, брыдзем ліповымі прысадамі да выхаду ў горад. Нечакана дзеткі мае, не змаўляючыся, пачынаюць скандаваць: «Жыве Беларусь!» У малодшай, Амеліі, непаўторна выходзіць: «Жыўе Белавусь!»

Разгублена радуюся: «Вы чаго раптам?!»

Хлапчанё за абаіх адказвае: «Таму што ўсё наша, беларускае!»

Антаніна Хатэнка

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG