Саўка ды Грышка пра аварыю на будоўлі Беларускай АЭС

Саўка ды Грышка пра аварыю на будоўлі Беларускай АЭС.

No media source currently available

Героі Лявона Вольскага спрачаюцца, наколькі небясьпечнае падзеньне рэактара, які маюць ўсталяваць на Астравецкай атамнай электрастанцыі.

Грышка:
Саўка, паслухай, нам хутка капцы!
Ляснуў рэактар у Астраўцы!

Саўка:
Лучшэ б ты, Грышка, не нагнятаў.
Он там, пракцічэскі, і не упаў.

Грышка:
Нельга ім верыць, хіба ты дурны?
Праўды ні слова ня скажуць яны.

Саўка:
Не, усё нармальна, Расія, ўпярод!
Усё разьбярот, а патом сабярот.

​
XS
SM
MD
LG