Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вы такая прыгожая!


Дэніэл Рыджуэй Найт, «Мальвы» (1888)
Дэніэл Рыджуэй Найт, «Мальвы» (1888)

У навуковую экспэдыцыю ўзялі мяне з дачкою. Адвячоркам дачка прыснула на маім плечуку, і мне ніяк не выпадае выйсьці разам з усімі з машыны. Урэшце прачынаецца, я хапаю фотаапарат і бягу на падворак да прыгожай кабеты за восемдзесят.

Мяне хуценька папярэджваюць:

— Фатаграфаваць нельга! Гаспадыня супраць. Яна толькі з гароду.

Вядома, ніводная гаспадыня не чакае навукоўцаў, і таму амаль заўжды «з гароду».

— А вы сказалі ёй, што яна прыгожая?

— Не.

А я кажу. І кабета забываецца, што «з гароду», і я фатаграфую дасхочу.

І яшчэ ніводная прыгожая кабета мне не адмовіла, бо заўжды кажу праўду і сама ў гэты час прыгажэю.

Аксана Спрынчан

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG