Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд не замяніў Навальнаму ўмоўны тэрмін на рэальны


Аляксей Навальны
Аляксей Навальны

Люблінскі суд Масквы 1 жніўня адхіліў патрабаваньне Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў (ФСВП) аб замене апазыцыянэру Аляксею Навальнаму ўмоўнага пакараньня на рэальны тэрмін.

ФСВП тлумачыла сваё патрабаваньне тым, што апазыцыянэр некалькі разоў своечасова не адзначаўся ў крымінальна-выканаўчай інспэкцыі. Судзьдзя заявіла, што ў дзеяньнях Навальнага не было «сыстэматычнасьці» і «зламыснасьці».

Сам Навальны настойвае, што кожны раз падаваў даведкі аб тым, што знаходзіўся ў адпачынку.

У сьнежні 2014 году браты Навальныя былі асуджаныя па справе аб крадзяжах у кампаніі «Іў Рашэ». Аляксей Навальны быў прысуджаны да трох з паловай гадоў пазбаўленьня волі ўмоўна, а брат палітыка Алег Навальны атрымаў такі ж тэрмін у калёніі агульнага рэжыму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG