Фэдэральная служба бясьпекі Расеі (ФСБ) апублікавала ўзор даведкі, паводле якой грамадзянам, якія супрацоўнічаюць са спэцслужбай, будуць налічваць стаж і, адпаведна, пэнсію.
Пра гэта паведамляе «Медуза». У загадзе кіраўніка ФСБ Аляксандра Бортнікава гаворыцца, што супрацоўнікі ФСБ будуць накіроўваць даведку аб супрацоўніцтве сацыяльнай службе на запыт ад грамадзяніна. Дакумэнт пакуль не ўступіў у сілу. Ён выстаўлены на грамадзкае абмеркаваньне, якое будзе доўжыцца да 9 жніўня.
Гаворка ідзе пра сакрэтных супрацоўнікаў, якія працуюць на ФСБ паводле кантракту. Стаж ім налічваецца толькі пры поўнай занятасьці. Колькі такіх супрацоўнікаў, невядома.
Адным з ініцыятараў закону пра пэнсіі за сакрэтная супрацоўніцтва была дэпутат Дзярждумы РФ ад партыі «Адзіная Расея» Ірына Яравая.