Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абанэнт


Чарлз Уэб, «Старыя сябры»
Чарлз Уэб, «Старыя сябры»

Вырашыў павіншаваць з Днём народзінаў былога сябра, які калісьці мяне моцна абразіў.

Раз-пораз даходзілі скупыя весткі пра ягонае жыцьцё-быцьцё. Раз-пораз узьнікала жаданьне дараваць абразу, нават адчуваньне ўласнай вінаватасьці, асабліва калі даведаўся, што ён хварэе... Але ўсё цягнуў і цягнуў са званком, нібыта чакаў нагоду. І дачакаўся. На ягоны Дзень народзінаў адшукаў у кантактах мабільніка нумар, націснуў кнопку... Недзе апоўначы даслаў яму СМС:

На кнопки жму отчаянно и тупо.

Не знаю, сколько жать еще отмерено...

Но абонент все время недоступен,

Хотя твердит, что это только временно.

Адказу я не дачакаўся.

Шкада, калі сяброўства памірае раней за сябра.

Нават былога...

Сяргей Ваганаў

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG