Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выратаваньне


Джозэф Райт, «Экспэрымэнт з птушкай у паветраным насосе» (1768).
Джозэф Райт, «Экспэрымэнт з птушкай у паветраным насосе» (1768).

Мы з жонкай і дачкой у жончыных бацькоў. Рыжы, увішны хатні кот, прыносіць у пысцы напаўжывога вераб’я. Дачка з плачам адбірае птушачку ад драпежніка і просіць:

— Тата, ратуй!

Я паказваю дачцэ, як напаіць птушачку. Верабейка ажывае. Дачка выпускае яго, але ён адразу падае ў траву. Я ледзь пасьпяваю схапіць Рыжага, які ўвесь час цікаваў за абставінамі.

Дзед бярэ птушачку і нясе выпускаць за хлявок, каб Рыжы ня бачыў.

— Усё, верабей паляцеў, — вярнуўшыся, кажа дзед унучцы.

Я сумняваюся. Калі дачка, задаволеная выратавальнай акцыяй, аддаляецца, я перапытваю цесьця — праўда, паляцеў?

Праўда.

— Гэта быў часовы стрэс псыхаматорнай сыстэмы, — тлумачыць мне жонка.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG