Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канчаткова вырашана: расейскіх лёгкаатлетаў ня будзе на Алімпіядзе ў Рыё


Спартовы арбітражны суд (CAS) адмовіўся задаволіць пазоў Алімпійскага камітэту Расеі да Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных фэдэрацый (IAAF). Пра гэта паведамляе ў сваім твітэры галоўны рэдактар «Р-Спорту» Васіль Конаў.

У чэрвені ўсе расейскія лёгкаатлеты былі адхілены ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах з-за дыскваліфікацыі Ўсерасейскай фэдэрацыі лёгкай атлетыкі. IAAF прыняла такое рашэньне на падставе расьсьледаваньня Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва — WADA, якое выявіла масавыя і сыстэматычныя парушэньні яго правілаў у расейскай лёгкай атлетыцы. Канчаткова пытаньне аб 68 расейскіх спартоўцах, унесеных у сьпіс дапушчаных да Алімпіяды-2016, сёньня павінен быў вырашыць Спартовы арбітражны суд.

Лёгкаатлеты, якія не былі абвінавачаныя ва ўжываньні допінгу, падалі індывідуальныя заяўкі на ўдзел у Гульнях у IIAF. Усе яны, акрамя заяўкі лёгкаатлеткі Дар’і Клішынай, былі адхіленыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG