Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Постмадэрнізм


Жуль-Аляксандр Грун, «Пятніца ў Салёне францускіх мастакоў» (1911)
Жуль-Аляксандр Грун, «Пятніца ў Салёне францускіх мастакоў» (1911)

Я ніяк ня мог зразумець, што ж такое постмадэрнізм.

Здарылася, што летась доўга шукаў выставу Варлама Шаламава ў Менску. Выстава была заяўлена па адрасе бара «Хуліган». Але ў бары пра яе ніхто нічога ня чуў. Ні бармэн, ні наведвальнікі.

У змроку залі я разгледзеў праём, за якім аказалася крутая вузкая лесьвіца. Яна вяла ў клюб аэробікі, пра што сьведчыў надпіс, а таксама рэклямныя партрэты жанчын у купальніках. Я ўжо хацеў вярнуцца, але на другім паверсе ўбачыў калымскую экспазыцыю. Яе разглядала адзінокая жанчына. І я зразумеў, што такое постмадэрнізм. Культура без герархій.

І ўспомніў простыя словы Варлама Шаламава: «Лагерь мироподобен».

Аляксандар Брыт

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG