Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спроба ваеннага перавароту ў Турэччыне. Галоўнае на гэты час

абноўлена

У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.

Увечары 15 ліпеня прадстаўнікі турэцкіх вайскоўцаў апублікавалі заяву, у якой гаворылася, што «ўлада ў краіне цалкам перахопленая». Заяўлялася, што ўлада знаходзіцца ў руках вайскоўцаў для таго, каб аднавіць канстытуцыйны парадак і вяршэнства закону ў краіне.

Групы вайскоўцаў, якія выступаюць супраць палітычнага рэжыму прэзыдэнта Рэджэпа Эрдагана, перакрылі два масты праз Басфорскую пратоку. Мяцежнікі таксама захапілі будынак Генштабу і тэлеканалы ТРT і CNN Turk, якія пазьней усё ж такі аднавілі вяшчаньне.

У самы разгар дзяржаўнага перавароту канал CNN Turk трансьляваў зварот Эрдагана да нацыі праз FaceTime. Эрдаган заклікаў сваіх прыхільнікаў выходзіць на вуліцы. У спробе перавароту турэцкі лідэр абвінаваціў свайго палітычнага апанэнта, мусульманскага прапаведніка Мухамэда Фэтхулаха Гюлена, які пражывае ў ЗША. Гюлен катэгарычна адмаўляе свой удзел у арганізацыі паўстаньня.

Прыхільнікі Эрдагана ўначы выйшлі на вуліцы турэцкіх гарадоў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:32 0:00

У Анкары і Стамбуле адбыліся сутыкненьні паміж паўстанцамі і ляяльнымі Эрдагану войскамі з удзелам авіяцыі і бранятэхнікі. Паведамлялася пра захоп будынкаў, зьбітыя самалёты і верталёты.

Паводле апошніх зьвестак, падчас сутыкненьняў загінулі 194 чалавекі: 41 паліцэйскі, 2 салдаты, 47 грамадзянскіх і 104 мяцежнікі.

Бліжэй да раніцы стала паступаць усё больш паведамленьняў, якія сьведчаць пра тое, што мяцеж трывае паразу. Мяцежнікі былі выбітыя з будынку Генштабу. Паводле дадзеных СМІ, было арыштавана каля 1500 удзельнікаў ваеннага перавароту. Тэлеканалы пусьцілі ў эфір кадры, як мяцежныя вайскоўцы з узьнятымі ўгару рукамі пакідаюць мост праз Басфор.

Раніцай прэзыдэнт Эрдаган выступіў перад сваімі прыхільнікамі ў Стамбуле, дзе заявіў, што мяцеж пацярпеў паразу і ўрадавыя сілы перамаглі. 29 палкоўнікаў і 5 генэралаў былі вызваленыя ад сваіх абавязкаў міністэрствам унутраных справаў.

Выканальнік абавязкаў кіраўніка Генэральнага штабу Турэччыны Уміт Дандар паведаміў, што завадатарамі спробы дзяржаўнага перавароту былі вайскоўцы з складу ваенна-паветраных сілаў Турэччыны, а таксама ваеннай паліцыі.

Сьмерць і хаос падчас спробы перавароту ў Турэччыне. Выніковы фотарэпартаж

Увечары 15 ліпеня турэцкія вайскоўцы заблякавалі Басфорскі мост, які злучае эўрапейскую і азіяцкую часткі Стамбулу
1/29 Увечары 15 ліпеня турэцкія вайскоўцы заблякавалі Басфорскі мост, які злучае эўрапейскую і азіяцкую часткі Стамбулу
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Турэцкія салдаты ў атачэньні людзей на плошчы Таксім у Стамбуле
2/29 Турэцкія салдаты ў атачэньні людзей на плошчы Таксім у Стамбуле
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Невядомы зь сьцягам над кардонам вайскоўцаў на плошчы Таксім
3/29 Невядомы зь сьцягам над кардонам вайскоўцаў на плошчы Таксім
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Танкі атачылі турэцкі парлямэнт у Анкары. Гучалі выбухі. На гэтым фота з Твітэра турэцкага палітыка Амэра Чэліка (Ömer Çelik) бачна, як пацярпеў будынак парлямэнту
4/29 Танкі атачылі турэцкі парлямэнт у Анкары. Гучалі выбухі. На гэтым фота з Твітэра турэцкага палітыка Амэра Чэліка (Ömer Çelik) бачна, як пацярпеў будынак парлямэнту
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Разбурэньні ўсярэдзіне парлямэнту
5/29 Разбурэньні ўсярэдзіне парлямэнту
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Людзі выйшлі на вуліцы Анкары пратэставаць супраць спробы перавароту
6/29 Людзі выйшлі на вуліцы Анкары пратэставаць супраць спробы перавароту
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Людзі ўцякаюць хавацца. Над Анкарой нізка лёталі вайсковыя самалёты, гучалі выбухі. Турэцкі тэлеканал NTV паведаміў пра зьбіты ваенны верталёт мяцежнікаў
7/29 Людзі ўцякаюць хавацца. Над Анкарой нізка лёталі вайсковыя самалёты, гучалі выбухі. Турэцкі тэлеканал NTV паведаміў пра зьбіты ваенны верталёт мяцежнікаў
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Паранены пратэстовец
8/29 Паранены пратэстовец
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
У Стамбуле людзі пайшлі на шэрагі вайскоўцаў на плошчы Таксім
9/29 У Стамбуле людзі пайшлі на шэрагі вайскоўцаў на плошчы Таксім
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Параненая жанчына пад турэцкім сьцягам каля вайсковай установы ў Анкары. Дзяржаўнае агенцтва Anadolu паведаміла пра сем забітых паліцэйскіх у штаб-кватэры спэцслужбаў
10/29 Параненая жанчына пад турэцкім сьцягам каля вайсковай установы ў Анкары. Дзяржаўнае агенцтва Anadolu паведаміла пра сем забітых паліцэйскіх у штаб-кватэры спэцслужбаў
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Чарга за гатоўкай у банкамат
11/29 Чарга за гатоўкай у банкамат
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Чалавек лёг перад танкам у стамбульскім аэрапорце
12/29 Чалавек лёг перад танкам у стамбульскім аэрапорце
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Людзі бягуць хавацца, пачуўшы гук вайсковага самалёта над плошчай Таксім у Стамбуле
13/29 Людзі бягуць хавацца, пачуўшы гук вайсковага самалёта над плошчай Таксім у Стамбуле
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Турэцкі прэзыдэнт Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў у Стамбуле, што мяцежнікі заплацяць вялікую цану за тое, што «павярнулі народную зброю супраць народу»
14/29 Турэцкі прэзыдэнт Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў у Стамбуле, што мяцежнікі заплацяць вялікую цану за тое, што «павярнулі народную зброю супраць народу»
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Людзі спрабуюць завалодаць танкам у Анкары
15/29 Людзі спрабуюць завалодаць танкам у Анкары
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Турэцкая паліцыя арыштоўвае салдат на плошчы Таксім у Стамбуле. Паліцыя лічыцца больш набліжанай да турэцкага ўраду, тады як войска традыцыйна лічыцца абаронцам турэцкай сэкулярнай і дэмакратычнай канстытуцыі
16/29 Турэцкая паліцыя арыштоўвае салдат на плошчы Таксім у Стамбуле. Паліцыя лічыцца больш набліжанай да турэцкага ўраду, тады як войска традыцыйна лічыцца абаронцам турэцкай сэкулярнай і дэмакратычнай канстытуцыі
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Турэцкія вайскоўцы перадаюць зброю паліцыі на плошчы Таксім. У адозьве, распаўсюджанай арміяй, гаварылася, што спроба перавароту была адказам на пашырэньне аўтакратычных парадкаў і рост тэрарызму
17/29 Турэцкія вайскоўцы перадаюць зброю паліцыі на плошчы Таксім. У адозьве, распаўсюджанай арміяй, гаварылася, што спроба перавароту была адказам на пашырэньне аўтакратычных парадкаў і рост тэрарызму
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Людзі на танку ў Анкары
18/29 Людзі на танку ў Анкары
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Каля міжнароднага аэрапорту ў Стамбуле сабраліся тысячы пратэстоўцаў
19/29 Каля міжнароднага аэрапорту ў Стамбуле сабраліся тысячы пратэстоўцаў
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Паліцыя арыштоўвае вайскоўца на плошчы Таксім
20/29 Паліцыя арыштоўвае вайскоўца на плошчы Таксім
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Гэты танк перахаў два легкавікі ў Стамбуле
21/29 Гэты танк перахаў два легкавікі ў Стамбуле
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Людзі разьбягаюцца з плошчы Таксім пры набліжэньні вайсковага летака
22/29 Людзі разьбягаюцца з плошчы Таксім пры набліжэньні вайсковага летака
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Людзі стаяць перад вайскоўцамі каля аэрапорту ў Стамбуле
23/29 Людзі стаяць перад вайскоўцамі каля аэрапорту ў Стамбуле
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Забіты пратэстовец на Басфорскім мосьце
24/29 Забіты пратэстовец на Басфорскім мосьце
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Салдат, забіты натоўпам, на Басфорскім мосьце ў Стамбуле
25/29 Салдат, забіты натоўпам, на Басфорскім мосьце ў Стамбуле
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Паліцыя арыштоўвае салдатаў на плошчы Таксім у Стамбуле. Супрастаяньне з узыходам сонца яшчэ працягваецца, але ўжо выглядае, што мяцеж праваліўся. Прэзыдэнт Эрдаган заявіў, што гэтыя падзеі былі «боскім падарункам», які дапаможа ачысьціць узброеныя сілы
26/29 Паліцыя арыштоўвае салдатаў на плошчы Таксім у Стамбуле. Супрастаяньне з узыходам сонца яшчэ працягваецца, але ўжо выглядае, што мяцеж праваліўся. Прэзыдэнт Эрдаган заявіў, што гэтыя падзеі былі «боскім падарункам», які дапаможа ачысьціць узброеныя сілы
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Паліцыянт правярае стан салдата, зьбітага натоўпам на Басфорскім мосьце ў Стамбуле
27/29 Паліцыянт правярае стан салдата, зьбітага натоўпам на Басфорскім мосьце ў Стамбуле
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Паліцыянт абараняе салдата ад натоўпу на Басфорскім мосьце
28/29 Паліцыянт абараняе салдата ад натоўпу на Басфорскім мосьце
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Людзі фатаграфуюцца каля пакінутага танка на вуліцы ў Стамбуле
29/29 Людзі фатаграфуюцца каля пакінутага танка на вуліцы ў Стамбуле
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Previous slide
Next slide

Усясьветная супольнасьць выступіла ў падтрымку Эрдагана. Менск таксама выказаў салідарнасьць з кіраўніцтвам Турэччыны, назваўшы дзеяньні мяцежнікаў «здрадніцкай атакай».

На цяперашні час інфармацыя пра пацярпелых у Турэччыне грамадзянаў Беларусі адсутнічае.

Свабода перадавала пра разьвіцьцё падзей у рэжыме онлайн

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG