Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы даклад пра рэйс MH17: расейскі бок ня даў арыгіналаў фотаздымкаў


Напярэдадні другой гадавіны гібелі ў небе над Данбасам пасажыраў і экіпажу самалёта «Боінг-777», група Bellingcat друкуе сваю новую справаздачу: «MH17 — расьследаваньне па адкрытых крыніцах. Два гады пасьля».

У новай публікацыі апісваюцца факты фальсыфікацыі расейскім бокам некалькіх важных фотаздымкаў. Так, аўтары дакладу сьцьвярджаюць, што спадарожнікавыя фотаздымкі, прадстаўленыя Міністэрствам абароны Расеі 21 ліпеня 2014 года, былі «нагэтулькі моцна скажоныя, што пазбавіліся якой-небудзь дакладнасьці».

Пры гэтым, незалежныя сьледчыя групы Bellingcat заяўляюць, што «якасьць спадарожнікавых фотаздымкаў, прадстаўленых расейскім бокам, нездавальняючая». Экспэрты рэкамэндуюць расейскаму боку апублікаваць арыгіналы здымкаў і даць іх Міжнароднай сьледчай групе.

Ва Ўкраіне таксама працягваецца расьсьледаваньне абставінаў авіякатастрофы 17 ліпеня 2014 году. Кіеўскі навукова-дасьледчы інстытут судовых экспэртыз і міністэрства юстыцыі Ўкраіны сумесна са спэцыялістамі зь Нідэрляндаў, Бэльгіі і Аўстраліі правялі «натурны экспэрымэнт» ў Паўлаград.

Для мадэляваньня выбуху былі выкарыстаныя баявыя ракеты зэнітна-ракетнага комплексу «Бук» і элемэнты фюзэляжа самалёта. Дадзеныя, атрыманыя ў часе экспэрымэнту, будуць выкарыстаныя для ўдакладненьня месца пуску і траекторыі ракеты, якая зьбіла самалёт рэйсу MH-17. Вынікі тэсту пакуль не былі апублікаваныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG