Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трох ксяндзоў з Менска-Магілёўскай дыяцэзіі пакінуць у Беларусі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Падставы пачатковага рашэньня і яго наступнага скасаваньня невядомыя.

Біскуп вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласьці Аляксандар Яшэўскі паведаміў на сайце catholic.by аб скасаваньні рашэньня ў дачыненьні да трох ксяндзоў Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якім некалькі дзён таму не далі дазволу на працяг служэньня.

Яшэўскі расказвае, што 14 ліпеня атрымаў паведамленьне пра перагляд і зьмены ранейшага рашэньня, але не называе прычынаў перагляду.

«Выказваю сваю ўдзячнасьць дзяржаўным уладам за пазытыўны перагляд свайго рашэньня, — піша Яшэўскі. — У будучыні спадзяюся на канструктыўны падыход да падобных сытуацыяў, дыялёг і разуменьне нашага супольнага служэньня людзям нашай Бацькаўшчыны».

Адзін з тых, каго зьбіраліся пазбавіць права служэньня, Айцец Раман у Беларусі дзевяць год. Пяць з іх ён служыў у Віцебску, апошнія чатыры ў Магілёве. Ягоная парафія месьціцца ў капліцы, што на мясцовых каталіцкіх могілках.

«Я зьдзіўлены. Быў ужо падрыхтаваны зьехаць і такія хістаньні для эмоцыяў не найлепшае, што можа быць. Аднак, я рады, што можна служыць далей на Беларусі, — кажа ён. — У Беларусі дужа шмат сярод вернікаў прыхаваных містыкаў, у якіх залатое сэрца. Яны цудоўныя, сардэчныя людзі.

У касьцёле мы імкнёмся да сьвятасьці. Гэта працэс змаганьня. З аднаго баку ласка, падтрымка ды любоў божая, а з другога слабасьць, спакуса, злы дух. Такая няспынная барацьба. Як з тымі візамі».

У траўні зь Беларусі быў высланы нараджэнец Польшчы, ксёндз Андрэй Стапыра, які служыў 25 год на Лідчыне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG