Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Трох ксяндзоў пазбавілі магчымасьці служыць у Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Дапаможны біскуп Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандар Яшэўскі 11 ліпеня атрымаў паведамленьне, што трое сьвятароў Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі не атрымалі дазволу на працяг душпастырскага служэньня.

У інфармацыі, разьмешчанай на сайце catholic.by, называецца імя толькі аднаго ксяндза — айца Рамана Шульца ОР з Магілёва.

«З гэтай прычыны 11 ліпеня мы зь мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам сустракаліся з упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў у Беларусі Леанідам Гулякам. На жаль, падчас нашай сустрэчы мы не атрымалі адказу на пытаньне аб падставах прынятага рашэньня і сустрэліся з катэгарычнай адмовай перагледзець альбо зьмяніць яго. Айцец Раман павінен 20 ліпеня пакінуць нашу краіну і Магілёўшчыну», — адзначаецца ў заяве біскупа Аляксандра Яшэўскага.

Прычыны такога рашэньня не паведамляюцца.

XS
SM
MD
LG