Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абразок


Жан Франсуа Міле, «Вячэрняя малітва» (1859)
Жан Франсуа Міле, «Вячэрняя малітва» (1859)

На маёй далонi маленькi бронзавы абразок — Божая Мацi. Памяць вяртае мяне ў далёкiя гады дзяцiнства...

Зь вялiкiм задавальненьнем хадзiла з бабуляй у маленную — царкву «па-свойму». Для шасьцiгадовай дзяўчынкi з гораду ў гэтым храме стараабрадцаў усё было незвычайнае, чароўнае! Старанна малiлася, цярплiва выстойваючы ўсю службу, чым аднойчы i прыцягнула ўвагу нейкіх прыежджых духоўнікаў. Абразок — iх падарунак для мяне.

Школа зьмянiла мой светапогляд. На вакацыях я ўжо «адукоўвала» сваiх: «Бога няма! Мы — будаўнiкi камунiстычнай будучынi!» Дзед толькi нездаволена тапырыў вусы. Бабуля не вытрымлівала: «Ат, што з табой гаманiць...»

На жаль, шмат што мы разумеем праз гады. Ды запозна...

Вікторыя Грыніна

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG