Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Б’ёрндален пераедзе ў Беларусь з Домрачавай. Будзе вучыць зь дзіцём расейскую мову


Уле Эйнар Б’ёрндален
Уле Эйнар Б’ёрндален

Нарвэскі біятляніст Уле Эйнар Б’ёрндален у інтэрвію часопісу Her og nå расказаў пра пляны на будучыню. У 2017 годзе ён з Дар’яй Домрачавай і дзіцём зьбіраецца пераехаць у Менск, дзе пара будуе дом.

«Будоўля ідзе выдатна, — распавядае Б’ёрндален. — Дар’я будуе гэты дом ужо на працягу многіх гадоў. Гэты вялікі праект завершыцца ў наступным годзе. Будзе выдатна праводзіць шмат часу ў Менску. Гэта прыгожы горад, нам там добра.

Дакладна, што нашае дзіця будзе гаварыць на двух, а то і трох мовах. Трэба ведаць некалькі моваў, гэта карысна. Я не размаўляю так шмат па-расейску, толькі разумею крыху. Думаю, буду вучыць расейскую разам з дзіцем».

Прыемна пазнаёміцца: Б’ёрндален, муж «старлея» КДБ

Дар'я Домрачава
Дар'я Домрачава

Домрачава чакае дзіця ад Б’ёрндалена ўвосень. Невядома, ці іх партнэрства аформленае ў афіцыйны шлюб. У Нарвэгіі вакол Б’ёрндалена былі хваляваньні пасьля навінаў аб працы Домрачавай у КДБ. Але Домрачава заявіла, што «не выконвала якіх-небудзь палітычных заданьняў КДБ, а толькі атрымлівала стыпэндыю, каб засяродзіцца на спартовай кар’еры» і што спыніла супрацу пасьля Алімпіяды ў Сочы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG