Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дар’я Домрачава: Я ніколі не выконвала якіх-небудзь палітычных заданьняў КДБ


Дар'я Домрачава

Дар'я Домрачава

Трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар’я Домрачава заявіла, што знаходзячыся на службе ў Камітэце дзяржаўнай бясьпекі Беларусі яна ніколі не выконвала паліцэйскіх функцый, а толькі атрымлівала стыпэндыю.

«Той, хто ведае, як арганізаваны спорт у эўрапейскіх краінах, ведае таксама, што многія вядучыя спартсмэны працуюць на дзяржаву ў той ці іншай форме. Гэта можа быць невялікі даход або стыпэндыя ад ваенных або мытных ведамстваў, паліцыі або Міністэрства ўнутраных спраў. Так было і са мной у Беларусі. Гэтак жа, як у Нарвэгіі існуе стыпэндыя ад НАК Нарвэгіі, я атрымлівала сваю стыпэндыю ад Міністэрства ўнутраных спраў.

Гэта пачалося 8-10 гадоў таму, калі я была маладой спартсмэнкай і мела патрэбу ў сродках, каб займацца толькі спортам. Фінансаваньне спынілася пасьля гульняў у Сочы. Я ніколі не выконвала якіх-небудзь палітычных заданьняў КДБ, а толькі атрымлівала стыпэндыю, каб засяродзіцца на спартовай кар’еры», — паведаміла Домрачава нарвэскаму выданьню VG.

На гэтым тыдні стала вядома, што Дар’я Домрачава праходзіла службу ў КДБ Рэспублікі Беларусь у званьні старшага лейтэнанта. 4 траўня начальнік прэс-службы КДБ Дзьмітры Пабяржын паведаміў журналістам, што Домрачава сапраўды да чэрвеня 2014 году знаходзілася на службе ў КДБ, але ў дадзены момант ужо не зьяўляецца супрацоўнікам ведамства".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG