Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Домрачава ўжо не ў КДБ


Дарʼя Домрачава, архіўнае фота

Дарʼя Домрачава, архіўнае фота

Алімпійская чэмпіёнка Дарʼя Домрачава не знаходзіцца на службе ў КДБ.

Пра гэта 4 траўня сказаў начальнік прэс-службы КДБ Дзьмітры Пабяржын, камэнтуючы інфармацыю ў СМІ, што Домрачава — старшы лейтэнант КДБ.

«Да чэрвеня 2014 году Домрачава знаходзілася на службе ў КДБ, але ў гэты момант Дарʼя Ўладзімераўна не зьяўляецца супрацоўнікам ведамства», — сказаў БелаПАН Пабяржын.

У прэс-службе ня маюць зьвестак пра тое, у якім званьні Домрачава служыла і зь якіх прычын пакінула КДБ.

На пытаньне, хто зь іншых вядомых беларускіх спартоўцаў знаходзіцца на службе ў КДБ, Пабяржын адказаў:

«На жаль, мы ня можам распаўсюджваць гэтую інфармацыю».

Старонка пра Дарʼю Домрачаву на сайце Беларускага фізкультурна-спартовага таварыства «Дынама» выдаленая 3 траўня. Там паведамлялася, што алімпійская чэмпіёнка праходзіць службу ў спартовай камандзе КДБ і мае званьне старшага лейтэнанта.

XS
SM
MD
LG