Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыгажосьць


Аляксей Багалюбаў, «Старызьнік»
Аляксей Багалюбаў, «Старызьнік»

Што толькi ні рабiлi, каб упрыгожыць жыцьцё у пасьляваенныя бедныя гады. Анiчога не выкiдвалi ў сьметнiк. Усе iшло ў справу. Розныя часопiсы друкавалi парады, як рабiць самаробкi амаль зь нiчога. Памятаю, як мацi рабiла маленькiя круглыя дыванкi з падраных панчохаў. Яны зьзяючымi лапiкамі ўпрыгожвалi падлогу. Цётка Адэля старыя боты, якiя ўжо ня браўся рамантаваць нiводзiн шавец, рэзала на невялiчкiя кавалачкi скуры i рабiла рыдыкюлi, ад якiх не адмовiлася б нi адна сучасная моднiца. Сусед насупроць з пачкаў ад запалак майстраваў шуфлядкi для рознай дробязi... Што нi хата, то свая прылада! А што робяць зараз?

Марат Баскін

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG