Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Расейцы, хто тут ваюе, вяртайцеся дадому, вайна ня мае сэнсу» — ранены расейкі найміт на Данбасе


Грамадзянін Расеі, якога затрымалі пад Траецкім Данецкай вобласьці 11 ліпеня паведаміў, што служыць на тэрыторыі Ўкраіны з сакавіка 2016 году ў складзе так званай «Славянскай брыгады» — 7 брыгады, 6 роты, камандзірам 1 узводу.

Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва УНІАН, Служба бясьпекі Ўкраіны апублікавала відэа, у якім ён распавядае пра сябе і заклікае расейцаў, якія ваююць ва Ўкраіне, вяртацца дадому:

«У дадзены момант я камандзір узводу № 1. Маю званьне старшага лейтэнанта. Я ўжо хацеў адсюль зьехаць, напісаў некалькі рапартаў, але мяне так і не адпусьцілі», — кажа ў відэа затрыманы.

Паводле словаў баевіка, ён прыбыў ва Ўкраіну празь некантраляваны ўчастак мяжы ў горадзе Чырвоны Прамень Луганскай вобласьці. У яго задачу ўваходзіла прыкрыцьцё пазыцый баевікоў «ДНР» каля гораду Сьнежнае Данецкай вобласьці.

«Я зьвяртаюся да ўсіх расейцам, хто тут ваюе і ў каго ёсьць сем’і — вяртайцеся дадому. Гэтая вайна марная. Мы проста забіваем адзін аднаго. Дзякуй дактарам, што дапамаглі, што выратавалі маю нагу», — сказаў баявік на камэру.

«Славянская брыгада» сфарміравана ў лістападзе 2014 у Чысьцякове Данецкай вобласьці. Аснову брыгады склалі баевікі, якія ваявалі яшчэ ў Славянску пад камандаваньнем Ігара Стралкова. Уваходзіць у склад корпуса «Народнай міліцыі ДНР». Падчас баявога сутыкненьня з баевікамі пад Траецкім байцы АТА ўзялі ў палон расейскіх наймітаў. Украінскія ваенныя распавялі, што мэдыкі 2-га батальёну аказалі параненым прыхільнікам «ЛНР» першую мэдыцынскую дапамогу. Двое зь іх знаходзяцца ў цяжкім, але стабільным стане. Адзін ад атрыманых раненьняў сканаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG