Гэта адбылося на шляху з камэры ў залю суду, дзе 44-гадоваму Лары Дарнэлу павінны былі быць прад’яўленыя крымінальныя абвінавачваньні па некалькіх пунктах.
Падчас інцыдэнту Дарнэл, паводле словаў шэрыфа, узяў некалькіх закладнікаў, пад прыкрыцьцём якіх ён спрабаваў выйсьці з будынка. Але ён быў забіты судовымі прыставамі ў калідоры на шляху да выхаду. Лёгкія раненьні атрымалі памочнік шэрыфа і жанчына, якая знаходзілася ў будынку суду.
Будынак суду знаходзіцца ў 80 кілямэтрах ад гораду Каламазу, дзе ў лютым 6 чалавек былі забітыя безь відавочнай падставы кіроўцам кампаніі Uber.
Забойства судовых прыставаў у Мічыгане адбылося праз тры дні пасьля забойства снайпэрам пяці паліцэйскіх у Даласе.