Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абрад Зажынкі. Фотарэпартаж

Рэканструкцыя абраду «Зажынкі» прайшла ў Любаньскім раёне.

Зажынкі — гэта абрад у гонар збору новага ўраджаю збожжа. Зажынкі робяць тады, калі пачынаюць зажынаць жыта. Зь першых каласкоў робяць маленькі снапок і ў бабкі яго ня ставяць, а нясуць дадому. Першы снапок ставяць у кут. Стаіць ён да таго часу, пакуль не пачынаюць аббіваць усё жыта. Тады бяруць і яго.

Жніво падводзіла вынік усёй шматдзённай працы селяніна. Да пачатку жніва рыхтаваліся як да вялікага сьвята. Гаспадыня мыла хату, гаспадар прыбіраў двор, гумно. Стол засьцілалі белым абрусам.

XS
SM
MD
LG