Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сырыі зьбіты верталёт Мі-25, расейскія лётчыкі загінулі


Двое расейскіх ваенных лётчыкаў загінулі 8 ліпеня ў раёне Пальміры пасьля таго, як сырыйскі верталёт Мі-25 пад іх кіраваньнем быў падбіты баявікамі «Ісламскай дзяржавы».

Як заявілі «Інтэрфаксу» у Мінабароны РФ, верталёт з расейскімі ваеннымі лётчыкамі-інструктарамі Рафагатам Хабібуліным і Яўгенам Даўгіным быў падбіты пасьля таго, як сарваў наступ баевікоў «Ісламскай дзяржавы».

«Зрасходаваўшы баекамплект, пры развароце на зваротны курс агнём з зямлі верталёт быў падбіты тэрарыстамі і зваліўся ў раёне, падкантрольным сырыйскай урадавай арміі. Экіпаж верталёта загінуў», — заявілі ў Мінабароны.

Паведамляецца, што расейскія лётчыкі прадстаўлены да дзяржаўных узнагарод пасьмяротна.

Такім чынам, уключаючы Хабібуліна і Даўгіна, расейскія ўлады афіцыйна пацьвердзілі гібель 13 вайскоўцаў падчас апэрацыі ў Сырыі.

Расейская ваенная апэрацыя ў Сырыі пачалася ў верасьні 2015 года. У сакавіку прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін загадаў вывесьці з Сырыі большую частку расейскіх войскаў, аднак расейскія ВПС, тым ня менш, працягваюць наносіць авіяўдары ў Сырыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG