Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама ўступіў у перадвыбарную барацьбу на баку Клінтан


Барак Абама і Гілары Клінтан падчас мітынгу ў Шарлоце
Барак Абама і Гілары Клінтан падчас мітынгу ў Шарлоце

Барак Абама ўпершыню правёў сумесны з Гілары Клінтан перадвыбарчы мітынг.

Верагодны кандыдат у прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан і прэзыдэнт ЗША Барак Абама правялі ў аўторак першы сумесны перадвыбарчы мітынг, падчас якога прэзыдэнт ЗША выказаў поўную падтрымку кандыдатуры Гілары Клінтан.

Выступаючы перад некалькімі тысячамі выбарцаў-дэмакратаў, Барак Абама заявіў аб тым, што Гілары Клінтан прайшла найсур’ёзьнейшыя выпрабаваньні. Паводле яго слоў, ніколі раней у гісторыі краіны не было больш кампэтэнтнага чалавека, які прэтэндуе на пасаду прэзыдэнта. «Яна верыць у тое, што мы вызначаем сваю ўласную будучыню. Яна разумее, што мы можам вызначыць свой лёс, калі мы будзем адзіныя», — заявіў Барак Абама.

Прэзыдэнт ЗША не назваў рэспубліканца Дональда Трампа, верагоднага суперніка Клінтан у барацьбе за прэзыдэнцтва па імені, але абвясьціў аб тым, што выбарцы паўсталі перад выбарам: паміж адкатам ў ілюзорнае мінулае ці рухам наперад, які, паводле яго слоў, увасабляе Гілары Клінтан. Барак Абама прадставіў Гілары Клінтан у ролі свайго спадчыньніка і пераемніка. «Я гатовы перадаць эстафэтную палачку, — сказаў прэзыдэнт Абама. — Я ведаю, што Гілары Клінтан гатовая падхапіць яе».

Барак Абама ўступіў у перадвыбарную барацьбу на баку Клінтан празь лічаныя гадзіны пасьля таго, як кіраўнік ФБР Джэймс Комі паведаміў аб тым, што сьледчыя, якія расьсьледавалі справу аб выкарыстаньні Клінтан асабістага, а не службовага электроннага адраса ў бытнасьць дзяржсакратаром, не знайшлі ў яе дзеяньнях прыкметаў злачынства. Падтрымка з боку прэзыдэнта Абамы, вельмі папулярнага сярод этнічных меншасьцяў, вельмі важная для былога дзяржсакратара зь яе высокімі нэгатыўнымі рэйтынгамі. У сярэднім больш за 55 адсоткаў склалі пра яе неспрыяльны меркаваньне. Нэгатыўны рэйтынг Дональда Трампа — каля 60 адсоткаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG