Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама афіцыйна падтрымаў кандыдатуру Клінтан


Барак Абама і Гілары Клінтан (архіўнае фота)
Барак Абама і Гілары Клінтан (архіўнае фота)

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама афіцыйна падтрымаў кандыдатуру сваёй паплечніцы па Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан у перадвыбарчай барацьбе.

У апублікаваным 9 чэрвеня агітацыйным відэароліку Абама выказвае меркаваньне, што яшчэ ніколі не было настолькі прафэсійна падрыхтаванага кандыдата на пасаду кіраўніка дзяржавы.

У ходзе першасных выбараў — праймэрыз — Клінтан ўжо заручылася падтрымкай неабходнай колькасьці дэлегатаў маючага адбыцца нацыянальнага зьезду Дэмакратычнай партыі, на якім у ліпені будзе абраны кандыдат на пасаду кіраўніка дзяржавы. Клінтан можа стаць першай у гісторыі ЗША жанчынай — кандыдатам у прэзыдэнты.

Аднак яе галоўны супернік, сэнатар Бэрні Сандэрс адмовіўся да зьезду выйсьці з перадвыбарчай гонкі. Пра гэта ён заявіў у чацьвер пасьля асабістай гутаркі з Баракам Абамам, які заклікаў аб’яднаць сілы дэмакратаў, каб больш пасьпяхова супрацьстаяць Рэспубліканцам, у якіх верагодны кандыдат — мільярдэр Доналд Трамп.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG