Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі ГУМ ачэплены, шукаюць выбухоўку


Як паведамляе карэспандэнт Свабоды, з-за інфармацыі, што ў аўтобусе № 69, які прыпаркаваўся на прыпынку ля ГУМа, можа быць выбухоўка, усіх пасажыраў аўтобусу эвакуявалі на вуліцу, а пасьля гэтага і людзей з першага паверха ГУМу.

Цяпер на месцы працуюць сапёры, выхады і ўваходы з падземнага пераходу перакрытыя АМАПам. Таксама ёсьць супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.

Рух на праспэкце Незалежнасьці часткова перакрыты.

Людзі напалоханыя, але не разыходзяцца, чакаюць, што будзе далей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG