Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскі


З пачуцьцём салодкай тугі згадваю пачатак 90-х. Добры быў час. Не таму, што ў юнацтве ўсе глыбіні сьвету здаюцца плыткімі, а вяршыні недастаткова высокімі. Люблю 90-я за шчырасьць: ніхто тады не карыстаўся маскамі — ні паэты, ні журналісты, ні выкладчыкі. Нават чыноўнікі, чыя праца ў сілу розных абставінаў не суадносіцца са шчырасьцю, не хаваліся ад людзей. Максымум, маглі нацягнуць на галаву панчоху цялеснага колеру, альбо празрысты поліэтыленавы пакет, што, зрэшты, не перашкаджала зазіраць ім у вочы. Сёньня ў служак народа замест твараў драўляныя фізіяноміі. А паэты, журналісты і выкладчыкі насунулі маскі талерантнасьці, апантанасьці і альтруізму: хаваюць разгубленасьць, эгаізм і бяздарнасьць.

Анатоль Брусевіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG